На двух языках


1 І сказаў Гасподзь Майсею ў пустыні Сінайскай, у скініі сходу, у першы дзень другога месяца, на другі год пасьля выхаду іх зь зямлі Егіпецкай, кажучы: 2 палічэце ўсё супольства сыноў Ізраілевых па родах іхніх, па сямействах іхніх, па ліку імёнаў усіх мужчынскага роду пагалоўна: 3 ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля, па рушэньнях іхніх палічэце іх — ты і Аарон; 4 з вамі павінны быць з кожнага племя па адным чалавеку, які ў родзе сваім галоўны. 5 І вось імёны мужоў, якія будуць з вамі: ад Рувіма Еліцур, сын Шэдэураў; 6 ад Сымона Шэлумііл, сын Цурышадаеў; 7 ад Юды Наасон, сын Амінадаваў; 8 ад Ісахара Натанаіл, сын Цуараў; 9 ад Завулона Эліяў, сын Хэлонаў; 10 ад сыноў Язэпа: ад Яфрэма Элішама, сын Аміудаў; ад Манасіі Гамалііл, сын Пэдацураў; 11 ад Веньяміна Авідан, сын Гідэонаў; 12 ад Дана Ахіязэр, сын Амішадаеў; 13 ад Асіра Пагііл, сын Ахранаў; 14 ад Гада Эліясаф, сын Рэгуілаў; 15 ад Нэфталіма Ахіра, сын Энанаў. 16 Гэта — выбраныя мужы супольства, правадыры плямёнаў бацькоў сваіх, галовы тысячаў Ізраілевых. 17 І ўзяў Майсей і Аарон мужоў гэтых, якія названы паіменна, 18 і сабралі яны ўсё супольства ў першы дзень другога месяца; і абвясьцілі яны радаводы свае, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, пагалоўна, 19 як загадаў Гасподзь Майсею. І зрабіў ён пералік ім у пустыні Сінайскай. 20 І было сыноў Рувіма, першынца Ізраілевага, паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 21 налічана ў калене Рувімавым сорак шэсьць тысяч пяцьсот. 22 Сыноў Сымонавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 23 налічана ў калене Сымонавым пяцьдзясят дзевяць тысяч трыста. 24 Сыноў Гадавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 25 налічана ў калене Гадавым сорак пяць тысяч шэсьцьсот пяцьдзясят. 26 Сыноў Юдавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 27 налічана ў калене Юдавым сямсот чатыры тысячы шэсьцьсот. 28 Сыноў Ісахаравых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 29 налічана ў калене Ісахаравым пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста. 30 Сыноў Завулонавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 31 налічана ў калене Завулонавым пяцьдзясят сем тысяч чатырыста. 32 Сыноў Язэпавых, сыноў Яфрэмавых, паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 33 налічана ў калене Яфрэмавым сорак тысяч пяцьсот. 34 Сыноў Манасііных паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 35 налічана ў калене Манасііным трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце. 36 Сыноў Веньямінавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 37 налічана ў калене Веньямінавым трыццаць пяць тысяч чатырыста. 38 Сыноў Данавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 39 налічана ў калене Данавым шэсьцьдзясят дзьве тысячы сямсот. 40 Сыноў Асіравых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 41 налічана ў калене Асіравым сорак адна тысяча пяцьсот. 42 Сыноў Нэфталімавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 43 налічана ў калене Нэфталімавым пяцьдзясят тры тысячы чатырыста. 44 Вось тыя, што ўвайшлі ў пералік, якіх палічыў Майсей і Аарон і правадыры Ізраіля — дванаццаць чалавек, па адным чалавеку з кожнага роду. 45 І было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, сыноў Ізраілевых, паводле сямействаў іхніх, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля, 46 і было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят. 47 А лявіты паводле пакаленьняў бацькоў іхніх ня былі палічаны сярод іх. 48 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: 49 Толькі племя Лявіінага ня ўнось у перапіс і ня лічы іх разам з сынамі Ізраіля; 50 а даручы лявітам скінію адкрыцьця і ўсе прылады яе і ўсё, што пры ёй: няхай яны носяць скінію і ўсе прылады яе, і служаць пры ёй, і каля скініі няхай ставяць табар свой; 51 і калі трэба пераносіць скінію, няхай падымаюць яе лявіты, калі трэба спыняцца скініі, няхай ставяць яе лявіты; а калі падступіцца хто староньні, аддадзены будзе сьмерці. 52 Сыны Ізраілевыя павінны станавіцца кожны ў табары сваім і кожны пры сваім сьцягу, рушэньнямі сваімі; 53 а лявіты павінны ставіць табар каля скініі адкрыцьця, каб ня было гневу на супольства сыноў Ізраілевых, і будуць лявіты стаяць на варце каля скініі адкрыцьця. 54 І зрабілі сыны Ізраілевыя: як загадаў Гасподзь Майсею, так яны і зрабілі.